Польскі спартовец заявіў аб наяўнасці «чорнай касы» у беларускай зборнай
- 5.09.2008, 10:36
Польскі спартовец Шыман Зюлкоўскі сцвярджае, што ў беларускай алімпійскай зборнай нібы існуе «чорная каса». Калі спартовец не жадае на працягу году здаваць аналізы на допінг, ён плаціць пэўны адсотак ад свайго заробку ў яе, і яго ніхто не турбуе.
Аб гэтым ён заявіў у інтэрв'ю Польскаму прэс-агенцтву (Polska agencja prasowa), перадае «Еврорадио».
Спартовец кажа, што не здзіўлены паведамленнем аб станоўчых допінг-спробах, узятых у беларусаў Дзевятоўскага і Ціхона, і нават распавядае некаторыя свае назіранні і здагадкі. Зюлкоўскі зазначае, што нейкі час яго трэніраваў беларускі трэнер Пётар Зайцаў, і тады ён бачыў, як Дзевятоўскі адмаўляўся праходзіць допінг-кантроль.