Лукашэнка зачыняе мяжу на замок
2- 5.09.2008, 15:12
Адказнасць за парушэнне Дзяржаўнай мяжы Беларусі становіцца больш жорсткай з 5 верасня, паведамілі агенцтву "Інтэрфакс-Захад" у прэс-службе Дзяржаўнага памежнага камітэта.
У адпаведнасці з Законам "Аб занясенні змен і дадаткаў у Крымінальны, Крымінальна-працэсуальны, Крымінальна-выканаўчы кодэксы Рэспублікі Беларусь і Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях", які ўступае ў сілу з 5 верасня, узмацняецца жорсткасць у адносінах парушальнікаў мяжы", - адзначылі суразмоўцы.
Як распавялі ў Дзяржпамежкамітэце, прадугледжваецца пакаранне за наўмыснае незаконнае перасячэнне Дзяржмяжы з выкарыстаннем механічнага транспартнага сродку, наўмыснае незаконнае перасячэнне Дзяржмяжы іншым спосабам, здзейсненае на працягу года пасля накладання адміністрацыйнага спагнання за такое жа парушэнне. На парушальніка можа быць накладзены штраф, арышт на тэрмін да шасці месяцаў, пазбаўленне волі на тэрмін да двух гадоў.
"За 2006-2008 гады за парушэнне рэжыма перасячэння мяжы ўзбуджана больш за 70 крымінальных спраў", - адзначылі ў Дзяржпамежкамітэце Беларусі.