9 чэрвеня 2026, aўторак, 4:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінцы жартуюць: Цімашэнка выкралі іншапланецяне, інакш яе саюз з Януковічам не растлумачыць

5

Перспектывы аб'яднання Блока Юліі Цімашэнка з Партыяй рэгіёнаў Януковіча становіцца ўсё больш выразнымі.

Як сцвярджае "Украінская праўда", у падвале партыйнага офіса БЮЦ у Кіеве адбылося паседжанне фракцыі Блока Цімашэнка, на якім прэм'ер абгаварыла з дэпутатамі магчымыя варыянты сваіх паводзін у разгар чарговага палітычнага крызісу. Адзін з гэтых варыянтаў - гэтае стварэнне кааліцыі пад умоўнай назвай "Усход і Захад Разам". Паводле гэтых дадзеных, Цімашэнка прама сказала, што аб'яднанне ў кааліцыю з рэгіяналамі – гэта магчымы выхад з сітуацыі, перадае NEWSru.com.

Нечаканае сяброўства паміж былымі "заклятымі ворагамі" украінскія журналісты абмяркоўваюць з вялікай доляй іроніі. Так, высветлілася, што падчас онлайну-канферэнцыі ў той жа "Украінскай праўдзе" Юлія Цімашэнка ў студзені 2006 года заявіла літаральна наступнае:

"Наш блок можа аб'яднацца з "Рэгіёнамі" толькі пры ўмовах, калі НЛА забярэ мяне на талерку, правядзе нада мной незаконныя вопыты і пазбавіць мяне памяці і розуму. Іншых акалічнасцяў для такога аб'яднання не існуе". Гэтымі словамі Цімашэнка пракаментавала магчымасць кааліцыі з Партыяй рэгіёнаў. Яе заява зараз усяляк абыгрываецца ў Інтэрнэце, напрыклад, з дапамогай з’едлівага МАЛЮНАЧКА.

Ці магчымая ў будучыні падобная кааліцыя, або не, але Юлія Цімашэнка ўжо прадэманстравала, што яе прыхільнікі ў Радзе могуць галасаваць салідарна з "рэгіяналамі" супраць прыхільнікаў прэзідэнта Юшчанкі - гэта і стала прычынай развалу "аранжавай" кааліцыі. А лідэр Партыі рэгіёнаў Віктар Януковіч нават захацеў стаць прэзідэнтам пры прэм'еры Цімашэнка.

Журналісты ўспамінаюць і іншыя з'едлівыя заявы прэм'ера Цімашэнка ў адрас сваіх супернікаў. Так, менш за год таму на мітынгу яна заявіла: "Калі вы раптам надумалі галасаваць за Партыю рэгіёнаў - я вас прашу, калі ласка, схадзіце ў царкву і здыміце сурокі".

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках