10 чэрвеня 2026, Серада, 5:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі «шэрыя» мабільныя тэлефоны будуць адключаць «аўтаматычна»

37

Мабільныя аператары будуць адключаць у аўтаматычным рэжыме «перапрашытыя» мабільныя тэлефоны.

«Я разлічваю, што мабільныя аператары будуць у аўтаматычным рэжыме будуць адключаць «шэрыя» мабільныя тэлефоны», - заявіў генеральны пракурор Беларусі Рыгор Васілевіч на прэс-канферэнцыі ў сераду, піша «Інтэрфакс».

Пры гэтым ён нагадаў, што Генпракуратура некалькі месяцаў таму выступіла з гэтай ініцыятывай у мэтах скарачэння крадзяжоў мабільных тэлефонаў. Таксама ён растлумачыў, што пакуль адключэнне «шэрых» мабільных тэлефонаў у Беларусі не здзяйсняецца ў аўтаматычным рэжыме, таму што «гэта досыць дарагое абсталяванне».

Генпракурор адзначыў, што ў Беларусі ў 2008 годзе ў параўнанні з 2007 адбылося скарачэнне колькасці крадзяжоў мабільных тэлефонаў на 24%. Р.Васілевіч удакладніў, што ў 2008 годзе было выкрадзена 24 тыс. мабільных тэлефонаў.

Напісаць каментар 37

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках