9 чэрвеня 2026, aўторак, 4:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пенсіянеры падаліся ў «чорныя валютчыкі»

4

Пасля абвешчанай дэвальвацыі беларускага рубля з пачатку года ў Менскай вобласці некалькі чалавек прыцягнутыя да адказнасці за правядзенне незаконных валютных аперацыяў.

Аб гэтым паведамілі БелаПАН ва УУС Менаблвыканкама.

Пратакол аб здзяйсненні адміністрацыйнага правапарушэння па арт. 11.2 КоАП (парушэнне вызначанага парадку ажыццяўлення валютных аперацыяў і кантролю за іх правядзеннем) 3 студзеня быў складзены ў дачыненні да 60-гадовага пенсіянера. Мужчына быў затрыманы на прывакзальнай плошчы ў Стаўбцах. У яго канфіскавана 315 тыс. беларускіх рублёў, 450 даляраў ЗША, 15 еўра і 2 тыс. расейскіх рублёў.

Напярэдадні, 2 студзеня, у Слуцку каля аднайменнага ўнівермага быў затрыманы 39-гадовы мясцовы жыхар, заўважаны ў правядзенні незаконных валютных аперацыяў. У яго канфіскавана 2 млн. беларускіх рублёў, 1150 даляраў ЗША, 6,2 тыс. расейскіх рублёў. У дачыненні да валютчыка складзены пратакол па арт. 11.2 КоАП.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках