9 чэрвеня 2026, aўторак, 4:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

За нацыянальны сьцяг на Новы Год была арыштаваная актывістка «Эўрапейскай Беларусі»

3

31 сьнежня ў судзе Цэнтральнага раёну Менску мусіў пачацца разгляд справы актывісткі грамадзянскай кампаніі «Эўрапейская Беларусь» Марты Маісеенкі.

Дзяўчыну затрымалі позна ўвечары 30 сьнежня й пратрымалі ў пастарунку ўсю ноч, перадае «Радыё Свабода».

Больш за дзьве гадзіны ад 9-й раніцы Марта Майсеенка з сваімі паплечнікамі чакалі пачатку суду. У выніку высьветлілася, што сьведкі з боку міліцыі ў суд не зьявіліся. І таму разгляд справы перанесьлі на 12 студзеня. Толькі ў судзе стала вядома, што Марту затрымалі ў той момант, калі яна спрабавала павесіць бел-чырвона-белы сьцяг на навагоднюю ялінку на Кастрычніцкай плошчы. Гэта і стала падставай для складаньня пратаколу. Да суду студэнтку Марту Маісеенку вызвалілі з-пад варты.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках