Беларусы падтрымалі Украіну ў газавым канфлікце
6- 8.01.2009, 9:30
Бел-чырвона-белы сьцяг залунаў учора каля 22-й гадзіны ў Віцебску.
Ён быў вывешаны на даху пяціпавярховага дома №1 па вуліцы Леніна, побач з Плошчай Перамогі.
Віцебскі апазыцыянэр Барыс Хамайда, спаслаўшыся на вартыя даверу крыніцы, працытаваў «Радыё Свабода» цыдулку, прымацаваную да сьцягу.
«На знак салідарнасьці з братнім украінскім народам у гэты цяжкі для яго час. Мірон», - напісана ў ёй.
Паводле спадара Хамайды, сваёй чарговай акцыяй легендарны Мірон хацеў выказаць падтрымку Украіне ў газавым канфлікце з Расеяй.