Памер беларускі журналіст Ігар Шаўчук
8- 8.01.2009, 17:47
8 студзеня сканаў журналіст Ігар Шаўчук. Яму было толькі 43 гады.
Аб прычынах смерці журналіста пакуль нічога не паведамляецца.
Больш за пяць год Ігар Шаўчук працаваў у інфармацыйнай кампаніі БелаПАН — газеце «Отдыхай» і інтэрнэт-выданні «Белорусские новости», таксама быў пазаштатным аўтарам іншых выданняў.