9 чэрвеня 2026, aўторак, 4:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Брэсцкі ідэолаг павіншаваў людзей на беларускай мове

9

Кіраўнік ідэалагічнага аддзела Брэсцкага аблвыканкама Аляксандр Рагачук быў адзіным з чыноўнікаў, хто праз тэлебачанне павіншаваў землякоў са святамі па-беларуску.

Прычым не толькі з Новым годам, але і “з Калядкамі, і каб сустрэць іх па-людзку, як гэта ў нас водзіцца, у коле родзічаў, суседзяў пад ялінкай”. Спадар Рагачук прыехаў у Брэст нядаўна з Кобрына. Там, паводле неафіцыйных звестак, у свой час меў заняць пасаду мэра. “Еўрарадыё” даведалася, што Аляксандр Рагачук - былы “афганец”. Нагадаем, менавіта брэсцкія ідэолагі агучылі летась рэкамендацыю для чыноўнікаў вобласці адзін дзень на тыдзень гаварыць па-беларуску.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках