9 чэрвеня 2026, aўторак, 5:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

БХК патрабуе ўзбудзіць крымінальную справу супраць Навумава

9

Беларускі Хельсінскі камітэт патрабуе ўзбудзіць крымінальную справу ў адносінах міністра ўнутраных спраў Уладзіміра Навумава.

Адпаведны зварот падрыхтаваны на імя генпракурора Рыгора Васілевіча, піша «Народная Воля».

«Дзеючае заканадаўства прадугледжвае, што добраахвотная дзяржаўная дактыласкапічная рэгістрацыя праводзіцца органамі ўнутраных спраў толькі па пісьмовай заяве грамадзян. БХК ацэньвае акт міністра як неадпавядаючы дзеючаму заканадаўству, як праяву нігілістычнага стаўлення да закона пры поўным ігнараванні правоў грамадзян. Менавіта гэтыя акалічнасці, па нашым меркаванні, выклікалі абгрунтаваныя скаргі грамадзян на дзеянні супрацоўнікаў міліцыі, дыскрэдытавалі органы ўлады», — гаворыцца ў лісце на імя Васілевіча.

«Просім вывучыць змест Распараджэння міністра ўнутраных спраў Навумава Ў.У. ад 26.08.2008 г. № 103 «Аб арганізацыі ўзаемадзеяння з Міністэрствам абароны Рэспублікі Беларусь па дактыласкапаванні ваеннаабавязаных грамадзян» з дадаткам №1 і прыняць рашэнне аб ягонай адмене як незаконнага; даць прававую адзнаку дзеянням міністра МУС навумава Ў.У., якія відавочна выходзяць за межы правоў і паўнамоцтваў, прадастаўленых яму, і пацягнуўшым істотную шкоду правам і законным інтэрасам грамадзян альбо дзяржаўным і грамадскім інтэрасам, і пры наяўнасці дастатковых падстаў — узбудзіць у адносінах яго крымінальную справу па прыкметах злачынства, прадугледжанага арт.426 КК Рэспублікі Беларусь (перавышэнне ўлады або службовых паўнамоцтваў)», - гаворыцца ў лісце Беларускага Хельсінскага камітэта.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках