Беларускія міліцыянты ўжываюць катаванні да падследных
9- 12.10.2009, 9:26
Пракуратура Лагойскага раёна ўзбудзіла крымінальную справу ў дачыненні да двух супрацоўнікаў міліцыі мясцовага РАУС.
Міліцыянтаў абвінавачваюць у тым, што яны ўжывалі катаванні да падазраванага ў здзяйсненні злачынства грамадзяніна, паведамляе «Ежедневник».
Паводле папярэдніх звестак прапаршчык і сяржант Лагойскага РАУС 11 жніўня 2009 года даставілі ў ізалятар часавага ўтрымання раней неаднаразова судзімага мясцовага жыхара. Ён падазраваўся ў здзяйсненні злачынства. З мэтай атрымаць ад яго прызнанне супрацоўнікі міліцыі пачалі жорстка яго збіваць.
Як пазней выявіла судова-медыцынская экспертыза, затрыманаму былі прынесеныя множныя цяжкія целавыя пашкоджанні, і яму запатрабавалася медыцынская дапамога.
Па дадзеным факце пракуратура Лагойскага раёна ўзбудзіла ў дачыненні да двух міліцыянтаў крымінальную справу па прыкметах злачынства, прадугледжанага ч.3 арт.426 КК РБ (перавышэнне ўлады ці службовых паўнамоцтваў, здзейсненае асобай, якая займаюе адказную пасаду, альбо якое пацягнуўла цяжкія наступствы, а роўна наўмыснае здзяйсненне службовай асобай дзеянняў, што відавочна выходзяць за межы правоў і паўнамоцтваў, дадзеных яму па службе, спалучанае з гвалтам, катаваннем ці абразай пацярпелага альбо ўжываннем зброі ці спецыяльных сродкаў), санкцыя якой прадугледжвае пакаранне да дзесяці гадоў пазбаўлення волі.