24 траўня 2024, Пятніца, 1:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пад Полацкам падпалілі льнозавод

7

Меркаванай прычынай пажару, які здарыўся на Полацкім ільнозаводе ў суботу, у МНС назвалі падпал.

У ноч на 10 кастрычніка полымя ў раёне льнозавода заўважыў мінак, паведаміў у дзяжурную частку. Гарэла шоха з ільнотрэстай у рулонах. Шохай на льнозаводе называюць металічны навес з шыферным дахам, паведамляе «Комсомольская правда в Беларуси».

Ніякай элекраправодкі, якая магла б «коратнуць», на шохах няма. Таму і ўзнікла версія падпалу. Пажар тушылі амаль да чатырох гадзінаў раніцы.

Згарэў адзін навес і 81 тона льнотрэсты, яшчэ 119 тон пашкоджаныя. Шкода склала больш за 15 мільёнаў рублёў. Міліцыя шукае падпальшчыка.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках