«Рок па вакацыях» сабраў каралёў беларускай рок-музыкі (Фота)
10- 26.10.2009, 12:02
«Drum Extasy» зайгралі меладычны сэт з электра-басэтляй, «Крама» выканала свае лепшыя песні, «Нейра Дзюбель» правёў рэпетыцыю юбілею, а «Ляпісы» проста «парвалі» залу.
Чарговы фэст «Рок па вакацыях» прайшоў увечары 23 кастрычніка ў сталічным клубе «Рэактар». Яго хэдлайнерамі выступілі рок-каралі «Ляпіс Трубяцкі», «Нейра Дзюбель» і «Крама», таксама ўдзел прымалі групы Drum Ecstasy і «Авангардшкола», паведамляе «Еўрарадыё».

Магілёўская «Авангардшкола» адкрыла «Рок па Вакацыях»

«Drum Extasy» паддалі меладычнага драйву


Дарма сумаваў Ігар Варашкевіч у грымёрцы з нагоды кароткага выступу. «Крама» узняла залу, якая дружна спявала пра піва, дождж, хлопца і Беларусь





Аляксандр Кулінковіч запрашаў прысутных на юбілей сваёй групы 25 лістапада, выконваў старыя і новыя хіты

Ёсць нейкая ўпэўненасць, што канцэрт быў выдатным не толькі для публікі, але і для групы «Ляпіс Трубяцкі». Міхалок быў у настроі, гэта было вельмі заўважна. Ён быў прарокам. Яму нельга было не верыць


