3 траўня 2024, Пятніца, 17:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дэмакратычныя актывісты ўшанавалі памяць паўстанцаў 1863 года (Фота)

6
Дэмакратычныя актывісты ўшанавалі памяць паўстанцаў 1863 года (Фота)

Акцыя памяці Кастуся Каліноўскага і іншых паўстанцаў адбылася ў Свіслачы (Гарадзенская вобласць).

Чатырнаццаты год запар дэмакратычныя актывісты аддаюць даніну памяці тым, хто змагаўся і загінуў за незалежнасць Беларусі, паведамляе «Радыё Рацыя».

Больш за 100 чалавек, прадстаўнікоў дэмакратычнай грамадскасці, наведалі гістарычныя мясціны, звязаныя з жыццём і дзейнасцю братоў Каліноўскіх і іншых удзельнікаў паўстання супраць расейскай акупацыі. Мерапрыемства прайшло пад назіраннем супрацоўнікаў праваахоўных органаў, якія неаднаразова папярэджвалі яго ўдзельнікаў пра забарону выкарыстання нацыянальнай сімволікі.

Традыцыйна фармат акцыі складаўся з наведвання вёскі Якушоўка, месцы, дзе калісьці знаходзілася сядзіба сям'і Каліноўскіх, магілы Віктара Каліноўскага, а таксама ўскладання кветак да помнікаў Рамуальду Траўгуту і Кастусю Каліноўскаму, якія знаходзяцца ў раённым цэнтры.

Цяперашняе мерапрыемства было адзначана непрыемнасцю, на якую звярнулі ўвагу ўдзельнікі акцыі. Напярэдадні дня памяці паўстанцаў невядомыя раскідалі гной непасрэдна непадалёк ад крыжоў. Дэмакратычныя актывісты ўпэўненыя ў тым, што да гэтых дзеянняў датычныя мясцовыя ўлады.

Кіраўнік Партыі БНФ Аляксей Янукевіч адзначыў, што сённяшнія ўлады не ў стане адпаведным чынам паважаць памяць Кастуся Каліноўскага.

«Імя Кастуся Каліноўскага ўяўляе небяспеку для рэжыму Аляксандра Лукашэнкі, які, разумеючы гэта, робіць усё магчымае для таго, каб беларускі народ не памятаў сапраўдных герояў краіны, -- сказаў палітык. -- На гэта працуе ідэалагічная машына».

Нагадаем, што Кастусь Каліноўскі — кіраўнік нацыянальна-вызвольнага руху ў Беларусі супраць царызму ў 1863-1864 гадах. Ён са сваімі аднадумцамі імкнуўся прыцягнуць сялян да барацьбы за волю, зямлю і народаўладдзе, заклікаў таксама да стварэння самастойнага беларускага ўрада, незалежнага ад Расеі і Польшчы. Падчас паўстання на тэрыторыі Беларусі адбылося 56 баёў і баявых сутычак з царскімі войскамі, але ўжо да верасня 1863 года паўстанне было задушана. 128 чалавек, у тым ліку Каліноўскі, былі пакараныя. Выступы супраць царызму мелі месца яшчэ і ў 1864 годзе.

Віктар Каліноўскі быў гісторыкам, удзельнічаў у нацыянальна-вызвольным руху. Памёр увосень 1862 года, пахаваны ў Свіслачы.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках