10 чэрвеня 2026, Серада, 19:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

За штурвалам самалёта, які ўпаў, мог сядзець сам Марат Рамашкін

3

У пракуратуры не выключаюць, што за штурвалам самалёта мог знаходзіцца і генеральны дырэктар расейскай авіякампаніі «Эс-Эйр».

-- Сёння былі знойдзены бартавыя самапісцы і прыборная дошка. Усе гэтыя дадзеныя будуць расшыфроўвацца, аналізавацца, а затым далучацца да крымінальнай справы, -- распавёў «Комсомольская правда в Беларуси» начальнік следчага аддзела Беларускай транспартнай пракуратуры Васіль Галь.

Пакуль невядома, дзе будуць расшыфроўвацца скрыні – у Менску ці Маскве.

-- Зараз разглядаюцца некалькі версій таго, што здарылася, -- працягвае Васіль Галь. – Сярод іх: збой у працы тэхнікі, чалавечы фактар – гэта можа быць памылка пілота ў пілатаванні, фізічны стан пілота.

Прадстаўнікі расейскай авіякампаніі адмаўляюцца штосьці каментаваць, сцвярджаюць толькі, што самалёт быў тэхнічна спраўным.

Расейскі самалёт авіякампаніі «С-ЭЙР», які ляцеў з Масквы ў беларускую сталіцу, разбіўся 26 кастрычніка на падлёце да аэрапорта Менска, загінулі пяць чалавек (два пасажыры і тры члены экіпажу). Сярод ахвяр авіякатастрофы – кіраўнік авіякампаніі «С-ЭЙР», Марат Рамашкін. Раней паведамлялася, што пасажыраў на борце павінна было быць трое, аднак адзін з іх у апошні момант адмовіўся ляцець.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках