Сваякі загінулых у авіякатастрофе расейцаў прыехалі ў Менск
5- 29.10.2009, 13:38
Планавалася, што з Масквы ў Менск яны прыляцяць на самалёце, але напярэдадні перадумалі і вырашылі дабірацца да беларускай сталіцы на аўтамабілях.
«Сваякі загінулых прыехалі ў Менск. Разам з імі следчая група БТП адправілася на апазнанне», - паведамілі «Інтэрфаксу» у Беларускай транспартнай пракуратуры
«Калі сваякі не змогуць апазнаць целы, будзе прызначаная генатыпаскапічная экспертыза», - адзначылі ў пракуратуры.
Як паведамляе «Камсамольская праўда ў Беларусі», каля 20 чалавек сваякоў загінулых зараз стаяць каля моргу Менскай абласной клінічнай бальніцы ў Бараўлянах. Побач з імі прадстаўнікі авіякампаніі «С-ЭЙР», якія прыляцелі ў Менск яшчэ ўчора, і супрацоўнікі Беларускай транспартнай пракуратуры. Яны тлумачаць ім, як будзе праходзіць працэдура апазнання.
Нагадаем, што папярэдняе судова-медыцынскае заключэнне будзе гатова сёння ўвечары, крайні тэрмін - заўтра раніцай. «Ускрыццё цел прайшло, завяршаюцца лабараторныя даследаванні, ідзе падрыхтоўка заключэння», - паведамілі спецыялісты.
Паветранае судна HAWKER/RAYTHEON 125-700, бартавы нумар якога RA-02807 тып HS-125, рэйс РЛС-9607, паведамленнем Унукава- Менск, якое належыла расійскай кампаніі «С-ЭЙР», пацярпела крушэнне 26 кастрычніка ў некалькіх кіламетрах ад аэрапорта Менска.
На месцы катастрофы былі знойдзеныя пяцёра загінулых, з якіх двое былі пасажырамі, трое – членамі экіпажу.
Дакументы былі знойдзены толькі ў камандзіра паветранага судна. Ёсць прозвішчы ўсіх, хто знаходзіўся на борце судна.
Паводле папярэдніх дадзеных, паветранае судна пры заходзе на пасадку не ўпісалася ў зададзеныя каардынаты. Камандзірам судна было прынята рашэнне здзейсніць паўторны заход на пасадку, падчас якога адбылося крушэнне самалёта на адлегласці каля 2 км ад узлётна-пасадкавай паласы.
Па факце крушэння самалёта і смерці людзей узбуджана крымінальнае справа.