24 красавiка 2024, Серада, 3:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Актывісты «Еўрапейскай Беларусі» патрабуюць пакараць амапаўцаў за разгон акцыі 16 кастрычніка

Апазіцыянеры падалі скаргу ў пракуратуру Цэнтральнага раёна Менска на неправамоцныя дзеянні супрацоўнікаў міліцыі 16 кастрычніка на Кастрычніцкай плошчы.

Актывісты грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Алег Ладуцька, Павал Юхневіч, Паліна Дз’якава, Юрый Пляшкоў і лідэр «Моладзі БНФ» Андрусь Крэчка звяртаюць увагу на тое, што 16 кастрычніка яны разам з іншымі людзьмі стаялі на Кастрычніцкай плошчы з партрэтамі палітвязнямі. Такія дзеянні не з’яўляюцца пікетаваннем і за іх не прадугледжваецца адміністрацыйная адказнасць. Пры гэтым супрацоўнікамі міліцыі было гвалтоўна спынена мерапрыемства, а большасць яго ўдзельнікаў былі затрыманыя, паведамляе сайт jeans-by.com.

Актывісты апазіцыі таксама адзначылі ў сваіх скаргах, што супрацоўнікі міліцыі не называлі сябе, а некаторых затрыманых без падставў збівалі і зневажалі.

У сувязі з гэтым, згодна з артыкулам 34 закона «Аб органах унутраных спраў», маладзёны патрабуюць правесці праверку фактаў, выкладзеных у скарзе, а таксама прыцягнуць да адказнасці супрацоўнікаў міліцыі, якія перавысілі свае паўнамоцтвы.

Нагадаем, што цягам апошняга часу ў Беларусі былі жорстка разагнаныя тры мірныя акцыі – 9,16 верасня і 16 кастрычніка. Людзей збівалі і незаконна арыштоўвалі.

Міжнародная федэрацыя правоў чалавека сумесна з цэнтрам «Вясна» накіравалі спецрэпарцёру Камітэта па катаваннях і іншых відах жорсткага абыходжання ААН Манфрэду Новаку даклад, датычны падзеяў з разгонам мірных дэманстрацыяў апазіцыі 9 і 16 верасня ў Менску. Да даклада былі прыкладзеныя скаргі пацярпелых ад незаконных і жорсткіх дзеянняў супрацоўнікаў АМАПа, а таксама апытанні некалькіх непасрэдных сведак катаванняў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках