13 чэрвеня 2026, Субота, 16:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На месцы расстрэлу Расціслава Лапіцкага ўсталяваны новы крыж

4

Пасля таго, як улады знеслі старыя крыжы, на месцы расстрэлу змагара з камуністычным рэжымам з’явіўся новы.

Як адзначае «Радыё Свабода», калі і хто ўсталяваў новы крыж у лесе побач з вёскай Красны Беражок, застаецца таямніцай. Папярэднія крыжы, усталяваныя палітычнымі актывістамі Вілейкі, мясцовыя ўлады знішчылі. За ўсталяванне папярэдніх крыжоў актывістаў дэмакратычнага руху Аляксандра Сюдака, Уладзіміра Малерчука і Аляксандра Наркевіча судзілі. Іх абвінавацілі ў правядзенні несанкцыянаванага мітынгу.

Аляксей Сюдак і Уладзімір Малерчук былі аштрафаваныя на 30 базавых велічынь (1 мільён 50 тысяч рублёў), а Алесь Наркевіч – на 20 базавых велічынь (750 тысяч рублёў).

Расціслаў Лапіцкі нарадзіўся 9 верасня 1928 года ў сям’і праваслаўнага святара ў вёсцы Касута. Расстраляны 28 кастрычніка 1950 года. У 1948—1949 гадах стварыў у Смаргонскім і Мядзельскім раёнах антыбальшавіцкую падпольную арганізацыю моладзі. Арганізацыя выдавала антыбальшавіцкія і антысталінскія ўлёткі. Неўзабаве яе выкрылі, а яе сябры, у тым ліку непаўнагадовыя, атрымалі розныя тэрміны лагераў. Расціслаў Лапіцкі, як галоўны арганізатар, быў прысуджаны да смяротнага пакарання.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках