2 траўня 2024, Чацвер, 10:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МУС запэўнівае, што суд па справе Аўтуховіча будзе адкрытым

5
МУС запэўнівае, што суд па справе Аўтуховіча будзе адкрытым

Судовы працэс па крымінальнай справе палітвязня Мікалая Аўтуховіча пройдзе ў Вярхоўным судзе і будзе адкрытым, паведаміў міністр унутраных справаў.

«Расследаванне па гэтай справе практычна скончанае. Судовы працэс будзе праходзіць у Вярхоўным судзе адкрыта», - сказаў цытуе «Інтэрфакс» Анатоля Куляшова.

Як раней паведамлялася са спасылкай на адваката Аўтуховіча Паўла Сапелку, скончанае папярэдняе расследаванне крымінальнай справы ў дачыненні да Аўтуховіча.

«Па законе вывучаць матэрыялы справы абвінавачваны можа на працягу 1 месяца. Але мы паспрабуем скончыць вывучэнне справы да 8 снежня - да гэтай даты падоўжанае ўтрыманне майго падабароннага пад вартай», - сказаў адвакат.

Разам з тым ён адзначыў: «Няма ўпэўненасці, што да 8 снежня мы зможам скончыць азнаямленне з матэрыяламі справы. Калі следства не дазволіць адкапіяваць некаторыя матэрыялы, прыйдзецца іх перапісваць ад рукі».

Каментуючы паведамленні шэрагу СМІ пра тое, што Аўтуховічу прад'яўленае абвінавачванне ў падрыхтоўцы тэракту, Сапелка паведаміў, што не можа ні абвергнуць, ні пацвердзіць гэтай інфармацыі, таму што з яго на этапе папярэдняга расследавання была ўзятая распіска аб неразгалошванні.

Як раней паведамляў сайт charter97.org, ваўкавыскія прадпрымальнікі Мікалай Аўтуховіч, Юры Лявонаў і Уладзімір Асіпенка былі затрыманыя 8 лютага 2009 года. 18 лютага ім было прад'яўленае абвінавачванне па арт. 218 КК. 23 чэрвеня ў дачыненні да Аўтуховіча і, як паведаміла МУС, «іншых асобаў» была ўзбуджаная справа па арт. 359 КК (тэрарыстычны акт) у выглядзе падрыхтоўкі (арт. 13).

8 жніўня Лявонава вызвалілі з менскага следчага ізалятара, а 24 верасня з яго былі знятыя ўсе абвінавачванні.

З 16 красавіка па 16 ліпеня палітвязень Аўтуховіч праводзіў галадоўку, патрабуючы ў найкарацейшыя тэрміны альбо перадаць справу ў суд, альбо змяніць усім падследным меру стрымання з утрымання пад вартай на падпіску аб невыяздзе.

Праваабаронцы лічаць затрыманых палітычнымі вязнямі, звяртаючы ўвагу на тое, што Аўтуховіч і Лявонаў раней ужо былі асуджаныя і прызнаныя міжнароднай супольнасцю вязнямі сумлення.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках