15 чэрвеня 2026, панядзелак, 11:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Палітжаўнеру Цянюту не паказалі адказ суду на яго скаргу

2

У ваенны гарадок Баравуха-3, які знаходзіцца ў Полацку, прыйшоў адказ з суду на скаргу Андрэя Цянюты на незаконныя дзеянні прызыўной камісіі.

Аднак, як адзначае сайт mfront.net, з незразумелых прычынаў адказ суда быў накіраваны не самому актывісту «Маладога фронту» Андрэю Цянюту, а кіраўніцтву вайсковай часткі.

Па словах Андрэя Цянюты, кіраўніцтва часткі дазволіла яму азнаёміцца толькі з урыўкамі судовага адказу, што парушае правы палітпрызыўніка. Акрамя таго, у судовым адказе адзначалася, што скарга перанакіроўваецца ў Гомельскі абласны суд, хоць Цянюта падаваў скаргу ў Гомельскі раённы суд па месцы знаходжання ваенкамата і неабходнасці ў перанакіраванні скаргі не было.

Як лічыць моладзевы актывіст, суд спецыяльна зацягвае з разглядам скаргі на незаконныя дзеянні прызыўной камісіі.

Нагадаем, што медыкі прызналі Цянюту непрыдатным да вайсковай службы з прычыны плоскаступнёвасці і скаліёзу 2 ступені. Аднак ваенкамат перанакіраваў моладзевага актывіста на новае абследаванне, і ў пачатку верасня абласны клінічны шпіталь панізіў яму ступень скаліёзу.

Андрэя Цянюту неаднаразова прысуджалі да штрафаў і адміністрацыйных арыштаў за яго палітычную дзейнасць. У траўні 2009 года разам з іншымі моладзевымі актывістамі ён трымаў галадоўку салідарнасці з палітвязнямі Мікалаем Аўтуховічам, Юрыем Лявонавым і Уладзімірам Асіпенкам.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках