Жыхарка Воршы прадала сваю дачку за 200 даляраў
8- 5.11.2009, 12:17
Жанчына прадала расейцы сваю дачку 1995 года нараджэння ў перыяд з 2001 па 2003 год, аднак выяўлены гэты факт толькі ў цяперашні час.
Жыхарка вёскі Смаляны Аршанскага раёна прадала сваю дачку за $200, паведаміў карэспандэнту БелТА следчы-крыміналіст пракуратуры Віцебскай вобласці Аляксандр Казакоў.
У дачыненні да жанчыны ўзбуджаная крымінальная справа па п.1 ч.2 арт.181 Крымінальнага кодэкса Беларусі («Гандаль людзьмі»), які прадугледжвае да 10 гадоў пазбаўлення волі з магчымай канфіскацыяй маёмасці. Следства выяўляе месцазнаходжанне дзяўчынкі і асобу пакупніцы.