10 чэрвеня 2026, Серада, 10:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мінздраў збіраецца ехаць на заводы – супакойваць насельніцтва

21

Міністр аховы здароўя Беларусі Васіль Жарко заяўляе пра неабходнасць праводзіць у працоўных калектывах інфармацыйную працу па прафілактыцы грыпу і ВРВІ.

«Я бачу, што прысутнічае ажыятаж у СМІ і розныя чуткі сярод насельніцтва. Таму трэба ўзмацніць прафілактычную скіраванасць нашай працы, калі недастаткова газет, тэлебачання, інтэрнэта, мы паедзем у працоўныя калектывы для больш шырокага прасвятлення, прыняцця прафілактычных мер, зняцця ажыятажу», - заявіў Жарко журналістам у Менску, перадае «Інтэрфакс» .

Міністр таксама падзяліўся сваім досведам у прафілактыцы захворванняў. «Што да мяне, прафілактыка – гэта гарбата, лімон, свежае паветра, імунізацыя і полівітаміны», - сказаў ён. Пры гэтым кіраўнік Мінздрава заўважыў, што не носіць засцерагальную медыцынскую маску для прафілактыкі захворванняў на грып і ВРВІ. Ён патлумачыў, што ў перыяд абмежавальных мер маска павінна адмяжоўваць хворых людзей ад здаровых. У той жа час, В.Жарко дадаў, што гэта права кожнага чалавека насіць ці не насіць маску для прафілактыкі захворванняў на ВРВІ і грып.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках