25 красавiка 2024, Чацвер, 13:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міністра абароны Беларусі прыняў Кадафі

8

З афіцыйным візітам у Трыпалі знаходзіцца беларуская ваенная дэлегацыя пад кіраўніцтвам міністра абароны Юрыя Жадобіна.

16 снежня Беларусь і Лівія падпісалі пратакол аб супрацоўніцтве ў галіне абароны.

Паводле інфармацыі прэс-службы Міністэрства абароны Беларусі, візіт адбыўся 14—16 снежня.

У Трыпалі прайшлі перамовы Юрыя Жадобіна з сакратаром часовага камітэта абароны (міністрам абароны) Лівіі Абу Бакрам Юнісам Джаберам.

Міністра абароны Беларусі прыняў лівійскі лідэр Муамар Кадафі.

Нагадаем, што Муамар Кадафі наведваў Менск у лістападзе 2008 года.

Муамар Кадафі стаў лідэрам Лівіі ў 1969 годзе і ўсталяваў рэжым, аснову якога склалі народныя камітэты і сходы, у сакавіку 1977 абвясціў «дзяржаву масаў» (джамахірыю).

Ён забараніў усе палітычныя арганізацыі, акрамя ўласнага Арабскага сацыялістычнага саюза. У знешняй палітыцы рэжым Кадафі ў мінулым аказваў падтрымку тэрарыстычным арганізацыям, асабліва панісламісцкага кшталту.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках