27 красавiка 2024, Субота, 1:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Маладыя будуць даваць клятву на статуце БРСМ

50

У Дзень усіх закаханых 14 лютага пераемнікі камсамола будуць пабірацца шлюбам і клясціся на статуце БРСМ.

Першамайскі райкам сталічнага БРСМ прапанаваў свой «арыгінальны» план святкавання Дня ўсіх закаханых. Юным «камсамольцам» прапанавана «здзейсніць рэпетыцыю вяселля і тым самым дапамагчы фарміраванню ў юнакоў і дзяўчат пачуцця адказнасці за блізкіх людзей, навыкаў бяспечных і адказных паводзінаў, прыярытэту сям'і і шлюбу».

«Маладыя» змогуць не толькі праверыць трываласць сваіх адносін, пройдучы пэўныя выпрабаванні, але і даць клятву на статуце БРСМ і атрымаць на памяць фота свайго «вяселля». Што разумеецца, пад «пэўнымі выпрабаваннямі», на сайце БРСМ не паведамляецца. Магчыма, перад «вяселлем» удзельнікам дзіўнай акцыі трэба будзе распаліць вогнішча з адной запалкі або паскакаць у мяшках.

Напісаць каментар 50

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках