Нафта падаражэла на 6 адсоткаў
- 26.02.2009, 14:23
Сёння па выніках таргоў сусветныя кошты на нафту выраслі яшчэ на шэсць адсоткаў.
Так, за барэль сыравіны маркі WTI на гандлі ў Нью-Ёрку плацілі 42,5 даляра, што на 2,54 даляра больш за паказчык папярэдняй гандлёвай сесіі. Кошт на еўрапейскую нафту маркі Brent ўзняўся на 1,79 даляра, зафіксаваўшыся на адзнацы ў 44,29 даляра за барэль, перадае Reuters.
Рост кошту нафты аналітыкі звязваюць з дакладам адміністрацыі ЗША, у якім адзначаецца рэзкае скарачэнне запасаў бензіну ў краіне. У той жа час, зазначаецца ў дакладзе, попыт на паліва па стане на 20 лютага вырас на 1,7 адсотка.
Тым часам амерыканскія фондавыя індэксы завершылі таргі 25 лютага падзеннем. Індэкс Dow Jones страціў 1,09 адсотка да 7270,97 пункта, высокатэхналагічны Nasdaq знізіўся на 1,14 адсотка да 1425,43 пункта, а паказчык шырокага рынка Standard & Poor's 500 - 1,06 адсотка да 764,92 пункта.