14 траўня 2024, aўторак, 17:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскі палітолаг: «Лукашэнка больш не можа лавіраваць паміж пазіцыямі Расеі і Еўразвяза»

17

Палітыка чакання і лавіравання ў пытанні аб прызнанні афіцыйным Менскам Паўднёвай Асеціі і Абхазіі, хутчэй за ўсё, працягвацца не зможа.

Аб гэтым у інтэрв'ю сайту LentaCom.Ru заявіў палітолаг, эксперт Інстытута сацыяльных сістэм МДУ Дзмітрый Бадоўскі.

Па ягоных словах, канчаткова сітуацыя з уключэннем Беларусі ў праграму «Ўсходняе партнёрства» стане зразумелай толькі ў сакавіку, калі будзе саміт Еўразвяза і калі будуць прымацца рашэнні па праграме і аб яе наступным развіцці. Тым не менш, той сігнал, які зараз дадзены Беларусі, звязаны з тым, што яе гатовыя бачыць у гэтай праграме, але пры гэтым фактар прызнання Паўднёвай Асеціі і Абхазіі можа істотна ўскладніць гэты ўдзел, ставіць Беларусь перад досыць сур'ёзным выбарам.

Як заяўляе эксперт, на працягу апошняга паўгода Аляксандр Лукашэнка досыць па-майстэрску лавіраваў паміж пазіцыямі Расеі і Еўразвяза і спрабаваў выбудоўваць шматвектарную палітыку па цэлым спектры пытанняў, але, вядома, у цэнтры гэтай сітуацыі было прынцыповае палітычнае пытанне аб прызнанні незалежнасці Паўднёвай Асеціі і Абхазіі.

«Палітыка лавіравання дастаткова доўгі час атрымлівалася, і нават калі на першапачатковым этапе Расея настойліва заклікала Беларусь да скарэйшай пэўнасці ў пытанні аб прызнанні, то потым усё ж такі, прынамсі, публічны ціск і спробы паўплываць на беларускі бок з боку Расеі некалькі саслаблі па цэлым шэрагу прычын. Тут сыгралі ролю і палітычныя фактары, цяперашняя эканамічная сітуацыя, і крызіс і г.д.

У нейкім сэнсе для Лукашэнкі бяда прыйшла, адкуль не чакалі. У тым сэнсе, што цяпер гэтае пытанне дастаткова цвёрда сфармуляваны ўжо Еўразвязам, і галоўны момант складаецца ў тым, што палітыка чакання і лавіравання ў пытанні аб прызнанні, хутчэй за ўсё, далей для Беларусі не зможа працягвацца ў тым выглядзе, як яна праводзілася апошнія паўгады. Гэта значыць нейкае рашэнне прыйдзецца прымаць, паколькі ўступленне ў праграму «Ўсходняе партнёрства» - гэта пытанне бліжэйшых двух месяцаў, улічваючы, што саміт праграмы пройдзе ў маі», -- лічыць Дзмітрый Бадоўскі.

Па меркаванні палітолага, фактычна Беларусь пастаўленая перад сур'ёзным выбарам, і выбар гэты ў нейкім сэнсе нават больш маштабны, чым непасрэдна гэтая прынцыповая калізія вакол удзелу ў праграме «Ўсходняе партнёрства».

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках