13 чэрвеня 2026, Субота, 21:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Цімашэнка і Сідорскі не могуць сустрэцца з-за шчыльнага графіку?

Украінскі амбасадар Ігар Ліхавы паведаміў, што дата сустрэчы прэм'ер-міністраў Беларусі і Украіны Сяргея Сідорскага і Юліі Цімашэнкі не вызначаная.

Ігар Ліхавы паведаміў, што сустрэча Сідорскага і Цімашэнкі рыхтуецца і абавязкова адбудзецца. Ён адзначыў, што дакладную дату сустрэчы пакуль назваць складана, паколькі працоўныя графікі двух прэм'ер-міністраў «складзеныя далёка наперад».

«Трэба знайсці час, каб абодва бакі маглі ўдзяліць увагу адзін адному», – падкрэсліў І.Ліхавы. Акрамя таго, узгадняюцца пытанні, якія будуць абмяркоўвацца на сустрэчы.

«Але нічога такога, што можа быць нявырашаным, там няма, – сказаў дыпламат. – Я ведаю пра зацікаўленасць прэм'ер-міністраў паскорыць гэтую сустрэчу. Мы робім усё, каб гэтая сустрэча адбылася хутчэй».

Нагадаем, што па выніках сустрэчы Віктара Юшчанкі і Аляксандра Лукашэнкі 20 студзеня ў Чарнігаве было заяўлена, што сустрэча прэм'ер-міністраў двух краінаў адбудзецца ў найбліжэйшыя дзесяць дзён, каб аформіць усё дасягнутыя на вышэйшым узроўні дамоўленасці.

У Чарнігаве ўкраінскі прэзідэнт і беларускі кіраўнік падпісалі мемарандум аб супрацоўніцтве ў энергетычнай сферы, консульскую канвенцыю, мемарандум паміж урадамі і нацбанкамі аб выпрацоўцы мераў па інтэнсіфікацыі гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва ва ўмовах крызісу, міжурадавую дамову аб спрошчаным парадку праезду беларускага ўчастку аўтадарогі Славуціч – Чарнобыльская АЭС працаўнікамі і транспартнымі сродкамі прадпрыемстваў, якія ажыццяўляюць дзейнасць у зоне адчужэння, і пратакол да гэтай дамовы.

5 лютага старшыня праўлення Нацыянальнага банка Беларусі Пётр Пракаповіч паведаміў журналістам, што сустрэча прэм'ер-міністраў Беларусі і Украіны павінна адбыцца да канца лютага.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках