10 чэрвеня 2026, Серада, 20:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СІЗА на Валадарскага прададуць расейцам або аўстрыйцам

Менскае СІЗА на Валадарскага, у якім пабываў не адзін беларускі палітвязень, прадаюць.

Аб гэтым сёння паведаміў міністр МУС Беларусі Ўладзімір Навумаў.

«Мы зацікаўленыя ў продажы СІЗА. На сённяшні дзень паступілі прапановы ад расейцаў і аўстрыйцаў. Адзіная нашая ўмова – захаваць у нязменным выглядзе Пішчалаўскі замак. Іншыя аб'екты на тэрыторыі СІЗА павінныя быць знішчаныя, а на іхнім месцы пабудаваныя новыя», -- сказаў Уладзімір Навумаў на прэс-канферэнцыі.

Нагадаем, што СІЗА на Валадарскага знаходзіцца ў аварыйным стане. У красавіку 2008 года развалілася частка будынка, у якой нараўне са звычайнымі правапарушальнікамі ўтрымоўваліся палітвязні.

Будынак, у якім знаходзілася «Валадарка», быў пабудаваны ў 1825 годзе па праекце архітэктара Рудольфа Пішчалы. Гэта была першая ў Менску каменная турма.

Гісторыкі распавядаюць, што ў канцы 19 - пачатку 20-га стагоддзя ў «Пішчалаўскім замку» пабывалі шматлікія вядомыя беларусы - паэт і пісьменнік Якуб Колас, драматург Вінцэнт Дунін- Марцінкевіч.

У СІЗА на Валадарскага ва ўсе гады кіравання Аляксандра Лукашэнка знаходзіліся шматлікія беларускія палітвязні -- Аляксандр Казулін, Андрэй Клімаў, Міхаіл Марыніч, Мікола Статкевіч, Павел Севярынец, Змиіцер Дашкевіч, Артур Фінькевіч, Валерый Шчукін, Андрэй Кім і шматлікія іншыя.

Новы следчы ізалятар будзе пабудаваны ў Калядзічах.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках