10 чэрвеня 2026, Серада, 22:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Маўрынью ўзначаліць «Рэал»

3
Маўрынью ўзначаліць «Рэал»
Жазэ Маўрынью

Партугальскі спецыяліст развітаўся з «Бенфікай».

Партугальскі трэнер Жазэ Маўрынью у сваім уліковым запісе ў сацсетках абвясціў пра развітанне з лісабонскай «Бенфікай» напярэдадні афіцыйнага прызначэння ў мадрыдскі «Рэал».

«Хачу падзякаваць прэзідэнту Руі Кошце за шанец узначаліць «Бенфіку». Для мяне было вялікай пашанай прадстаўляць гэты клуб. Асобная ўдзячнасць усім супрацоўнікам — за высокі прафесіяналізм, аддачу і майстэрства. Шчыра ўдзячны футбалістам, з якімі давялося працаваць», — напісаў Маўрынью.

Кантракт спецыяліста быў разлічаны да чэрвеня 2027 года, але «Рэал» выплаціў 15 мільёнаў еўра за яго датэрміновае скасаванне.

Маўрынью ўжо працаваў з «Рэалам» з 2010 па 2013 год. За гэты перыяд ён прывёў каманду да перамогі ў чэмпіянаце Іспаніі, Кубку і Суперкубку краіны. Зараз «Рэал» трэніруе Альвара Арбэлоа, які ўзначаліў каманду пасля адстаўкі Хабі Алонса.

У гэтым сезоне чэмпіёнам Іспаніі датэрмінова стала «Барселона», «Рэал» забяспечыў сабе другое месца.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках