16 чэрвеня 2024, Нядзеля, 18:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вуліцы Берасця былі забрукаваныя плітамі з габрэйскіх могілак (Фота)

8

Надмагіллі старых габрэйскіх могілак раскіданыя ў адным з двароў па вуліцы Карла Маркса ў Берасці.

Там, дзе раней знаходзіліся габрэйскія могілкі, зараз размяшчаецца стадыён «Лакаматыў». Самі могілкі знеслі нямецкія фашысты. Зараз пліты ўзнятыя на паверхню, але некаторыя з іх валяюцца абыдзе і могуць апынуцца ў руках вандалаў, перадае «Еўрарадыё».

У адзінага, хто выжыў пасля ліквідацыі Берасцейскага гета – гараджаніна Аркадзя Бляхера - ёсць дакумент, які сведчыць пра тое, што фашысцкая адміністрацыя загадала мясцовым жыхарам звазіць да гестапа надмагіллі з габрэйскіх могілак. Імі часткова і быў забрукаваны двор па сучаснай вуліцы Маркса. Астатняя тэрыторыя двара пакрытая бетонавымі плітамі.

Паводле інфармацыі таварыства «Брыск» (на ідыш - «Берасце»), ужо каля 2000 надмагілляў сабрана па ўсім горадзе. Яны захоўваюцца ў адным з фортаў крэпасці ў ваколіцах горада. У хуткім часе каля стадыёна «Лакаматыў» плануюць пабудаваць невялікі мемарыял, так званы лапідарый.

Але надмагіллі, якія ніхто не ахоўвае, ужо апаганваюць мясцовыя падлеткі. Хтосьці прывез да стадыёна чатыры пліты і прыставіў іх да бетоннага плата. Цяпер аскепкі ад іх валяюцца пасярод смецця - з заходняга і паўднёвага бакоў стадыёна.

Адно з самых ацалелых надмагілляў

Надмагіллі валяюцца каля сценаў шпіталя

Аскепкі надмагілляў каля стадыёна «Лакаматыў»

Фота Паўла Грыня

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках