17 чэрвеня 2024, панядзелак, 16:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Віцебску школьнік падарваўся на самаробнай выбуховай прыладзе (Відэа)

7

У Віцебску пры вырабе ўзрыўпакета падарваўся 17-гадовы навучэнец. Малады чалавек атрымаў мноства ірваных ранаў.

Як распавялі БелТА у аддзяленні інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Віцебскага аблвыканкама, паведамленне пра здарэнне ў мясцовы РАУС паступіла з Віцебскага абласнога клінічнага шпіталя. Пацярпелы быў дастаўлены ў медустанову брыгадай хуткай дапамогі з хаты па месцы жыхарства.

Следства выявіла, што цялесныя пашкоджанні малады «піратэхнік» атрымаў падчас выбуху самаробнага ўзрыўпакета, які школьнік вырабляў у гаражы, размешчаным каля хаты.

У той жа час газета «Рэспубліка» сёння паведаміла, што ў двары дзіцячага саду ў Гародні — на месцы, дзе раней размяшчаўся плот гэтай установы – знайшлі мінамётную міну.

Пасля таго як будаўнікі яго перанеслі, працаўнікі саду вырашылі прывесці тэрыторыю двара ў парадак. Падчас прыборкі і натрапілі на металічны прадмет, які аказаўся мінай. Па экстраным выкліку прыбылі супрацоўнікі МНС і міліцыі, небяспечную зону ачапілі. Дзяцей і дарослых (усяго паўтары сотні чалавек) эвакуявалі. Міну ж павезлі на палігон і абясшкодзілі.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках