2 чэрвеня 2024, Нядзеля, 11:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Салана не чакае кіраўніка Беларусі на саміце ў Празе

21

Вярхоўны прадстаўнік Еўразвяза спадзяецца, што Лукашэнка на саміт Еўразвяза не прыедзе.

Хаўер Салана лічыць, што прэзідэнты Беларусі і Малдовы Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Варонін не прымуць удзел ва ўстаноўчым саміце палітыкі «Усходняе партнёрства» 7 траўня ў Празе. Такое меркаванне ён выказаў журналістам 27 красавіка ў Люксембурзе пасля сканчэння сустрэчы кіраўнікоў МЗС краінаў ЕЗ, паведамляе агенцтва БелаПАН са спасылкай на «Франс Прэс».

Па словах Саланы, Малдову хутчэй за ўсё прадставіць прэм'ер-міністр краіны Зінаіда Грэчані, а прадстаўнік ад Беларусі і Украіны можа вырашыцца ў апошні момант. Не пацвердзілі свой удзел і прадстаўнікі шмат якіх краінаў ЕЗ, адзначыў ён.

«Самае галоўнае — гэтае змест саміту», — падкрэсліў еўрапейскі дыпламат. Ён зазначыў, што форум праходзіць «у вельмі адказны момант, калі шмат якія краіны змагаюцца з найсур'ёзнейшым эканамічным крызісам».

У сваю чаргу ў інтэрв'ю радыёстанцыі Inforadio Berlin-Brandenburg міністр замежных справаў Люксембурга Жан Асельборн выказаў упэўненасць, што прадстаўнік на саміце ад Беларусі стане вядомы «7 траўня ў 16 гадзінаў». «Пытанне якое: ці ў інтэрасах беларусаў, каб наладжвалася супрацоўніцтва з Еўразвязам», — заявіў Асельборн.

Кіраўнік МЗС Люксембурга сказаў, што сітуацыя ў асобных краінах, якія ўвайшлі ва «Усходняе партнёрства», — да прыкладу, у Малдове і Украіне, — дастаткова складаная. На іх думку, ЕЗ павінен паказаць жыхарам краінаў новай палітыкі, што «пра іх не забыліся». «Мы, Еўразвяз, можам падтрымаць вашыя краіны, каб выконваліся правы чалавека, каб палепшыліся эканамічныя адносіны, а таксама тое, што працуе на будучыню», — заявіў міністр.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках