12 чэрвеня 2026, Пятніца, 2:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дырэктар каледжа запалохвае актывістку «Маладога Фронту»

11

Дырэктар і завуч гімназіі-каледжа мастацтваў імя Ахрэмчыка ў Менску здзяйсняюць псіхалагічны ціск на вучаніцу 8-га класа, актывістку «Маладога Фронту» Вікторыю Ладзіс.

Інцыдэнт здарыўся пасля ўчорашняга затрымання дзяўчыны разам з менскім каардынатарам «Маладога Фронту» Паўлам Кур’яновічам падчас распаўсюджвання на вуліцах горада плакатаў з інфармацыяй аб маршы «За незалежнасць!», які пройдзе 14 мая ў 18.00 на Кастрычніцкай плошчы.

Адміністрацыя гімназіі зацікавілася, якім чынам Вікторыя Ладзіс звязаная з «Маладым Фронтам» і чым яна займаецца ў арганізацыі, паведамляе сайт mfront.net.

«Калі я сказала, што разам са мною затрымалі і Паўла Кур’яновіча, дырэктар каледжа пачала вельмі гучна крычаць і заявіла, што Павел Кур’яновіч нібыта з'яўляецца злачынцам. Таксама дырэктар сказала, што сёння ў каледж прыйдуць супрацоўнікі Камітэта дзяржбяспекі, і пагражала, што мяне выключаць са школы», - распавядае моладзевая актывістка.

Па словах дзяўчыны, завуч каледжа ўтрымлівае яе ў навучальнай установе і не выпускае на вуліцу да чаканага прыезду супрацоўнікаў КДБ.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках