20 траўня 2024, панядзелак, 5:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Удзельнікаў галадоўкі салідарнасці падтрымалі амбасадары Швецыі і Чэхіі

4

Сёння амбасадар Швецыі Стэфан Эрыксан і амбасадар Чэхіі Іржы Карас наведалі ўдзельнікаў галадоўкі салідарнасці з палітвязнямі.

У 16.00 яны здзейснілі візіт у менскі офіс Партыі БНФ, дзе знаходзяцца галадаючыя, каб выказаць ім сваю падтрымку, перадае «Радыё Рацыя».

«Абсалютна зразумела, што галадаць у турэмных умовах вельмі няпроста, тым больш - чалавеку, які калісьці ўжо трымаў галадоўку, і ў яго падарванае здароўе. Менавіта таму мы лічым, што адзіны і апошні спосаб падтрымкі Мікалая Аўтуховіча – гэта таксама абвясціць галадоўку і дамагацца ягонага вызвалення альбо распачацця судовага працэсу», – адзначыла падчас сустрэчы адна з удзельніц акцыі салідарнасці, намесніца старшыні «Маладога Фронту» Наста Палажанка.

Прадстаўнікі еўрапейскіх краін абураныя сітуацыяй, якая склалася вакол арыштаваных лідэраў прадпрымальніцкага руху, паведаміла прэс-цэнтру Хартыі’97 прэс-сакратар «Маладога Фронту» Тацяна Шапуцька.

«Стэфан Эрыксан быў узрушаны тым, што не праводзіцца ніякага расследавання па справе палітвязняў прадпрымальнікаў. Ён сказаў, што быў недастаткова інфармаваны аб гэтай сітуацыі, але цяпер будзе больш пільна яе адсочваць. Іржы Карас адзначыў, што зараз праходзяць перамовы наконт сітуацыі вакол Мікалая Аўтуховіча, і ён вельмі спадзяецца, што ў хуткім часе гэтая сітуацыя разрашыцца», - пракаментавала Тацяна Шапуцька.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках