25 красавiка 2024, Чацвер, 5:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Андрэй Кім: «Любы палітвязень для ўлады – закладнік»

1

Былы палітвязень Андрэй Кім заяўляе, што без удзелу грамадзянскай супольнасці вызваленне ваўкавыскіх прадпрымальнікаў немагчымае.

Удзельнікі галадоўкі салідарнасці з Мікалаем Аўтуховічам, Юрыем Лявонавым і Ўладзімірам Асіпенкам спынілі акцыю. Euramost.org пацікавіўся ў аднаго з удзельнікаў галадоўкі Андрэя Кіма, ці дамагліся яны чаго-небудзь галадоўкай пратэсту.

Адзін з грамадскіх лідэраў мінулага сказаў, што пачынаць галадоўку можна толькі тады, калі ўпэўнены, што давядзеш яе да лагічнага канца. Аўтуховіч і ягоныя калегі дагэтуль знаходзяцца ў турме, а галадоўка ўжо спыненая. Вы лічыце, што гэта лагічнае яе заканчэнне?

– Частка людзей абвясціла гэтую галадоўку, кажучы, што яна сімвалічная. І ставіць перад сабой мэту -- звярнуць увагу. Напрыклад, я і Аляксандр Казулін. Я спыніў галадоўку раней, калі мяне аб гэтым персанальна папрасіў Мікалай Аўтуховіч. У той жа дзень мяне папрасіла і Івонка Сурвіла. І я спыніў. Тым больш, што я не мог стала знаходзіцца ў офісе БНФ. Што жа датычыцца астатніх людзей, якія знаходзіліся ў офісе, то сітуацыя ў тым, што гэта ўсё вельмі маладыя людзі і ўсе хваляваліся за іхняе здароўе. Імі было прынятае рашэнне аб спыненні галадоўкі пасля таго, як вядучыя беларускія палітыкі заявілі аб тым, што адказнасць за вызваленне Мікалая Аўтуховіча яны бяруць на сябе. Гэта былі Павел Севярынец, Аляксандр Мілінкевіч, Мікола Статкевіч, іншыя.

Калі мы пачыналі галадоўку, я казаў, што ніхто пра Мікалая Аўтуховіча не ўзгадвае, нікога не цікавіць ягоны лёс і што чалавек памірае ў турме ў поўнай цішыні. Сёння мы бачым, што і акцыі ў падтрымку зняволеных жорстка разганяюць на плошчы кожны дзень, і што пытанне палітвязняў узнімаецца на ўсіх самых высокіх узроўнях. Сёння няма ні аднаго замежнага дыпламата, які б не ведаў аб гэтай сітуацыі. Няма ні аднаго беларускага палітыка, які не выступіў бы на гэтую тэму з каментаром. А яшчэ два тыдні таму пра гэта і марыць нельга было! Як быццам усе забыліся на Аўтуховіча. Таму, вынік у гэтым сэнсе ёсць і вынік велізарны. Не мне судзіць або даваць каментары аб правільнасці або няправільнасці спынення галадоўкі, але лічу, што вынік гэтай галадоўкі мы сёння бачым.

Севярынец, Мілінкевіч і іншыя апазіцыянеры паабяцалі давесці справу вызвалення Аўтуховіча да канца. Вы верыце, што ўлады да іхняга пажадання прыслухаюцца?

– Безумоўна, ёсць розныя метады. Але ліст Мілінкевіча Лукашэнку нічога, акрамя здзіўлення ў адрас лідэра руху «За свабоду» не выклікае. З іншага боку, і не трэба аб гэтым забываць, любы палітвязень для ўлады ў першую чаргу закладнік. Раб, якім можна гандляваць. Думаю, улада гатовая пры пэўных момантах адпусціць гэтых палітвязняў. Пытанне ў тым: чаго ўлады хочуць? Я не ведаю, ні за што іх пасадзілі, ні чаму іх утрымліваюць. Магчыма, нават гэтая заява трохі наблізіла вызваленне Аўтуховіча. Вядома, вырашацца пытанне будзе на іншым узроўні. Але без ціску грамадства, гэтае вызваленне не будзе магчымым. Калі мы ўсе не будзем казаць, што іх абавязаныя вызваліць. Казаць Лукашэнку, Еўропе, тым палітыкам і тым апазіцыйным дзеячам, якія на гэта не звяртаюць увагі, і не хочуць гэта заўважаць. Калі кожны з нас не возьме на сябе адказнасць за збавенне краіны ад несправядлівасці, то ніхто з тых, ад каго гэта залежыць на вышэйшым узроўні, нават не «пачэшацца».

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках