9 чэрвеня 2026, aўторак, 4:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскія алігархі зацікавіліся Браслаўскімі азёрамі

9

Бізнэсмэны разглядаюць магчымасці рэалізацыі інвестыцыйных праектаў на тэрыторыі Нацыянальнага парка «Браслаўскія азёры».

Пра гэта БелТА паведаміў выканаўца абавязкаў генеральнага дырэктара нацпарка Андрэй Кудзін.

«Цікавасць інвестары выяўляюць, - адзначыў ён. - Увесь час тут бываюць расейскія алігархі, замежныя бізнэсмэны. Але іх цікавяць канкрэтныя бізнэс-праекты і гарантыі вяртання інвестыцыяў». Пры гэтым Андрэй Кудзін патлумачыў, што гаворка ідзе аб дзяржаўных гарантыях.

Замежных інвестараў прыцягваюць розныя праекты. У першую чаргу разглядаюцца магчымасці ўкладання інвестыцыяў у развіццё турыстычнага комплексу нацпарка, перш за ўсё ў будаўніцтва базаў адпачынку. У другую чаргу бізнэсмэнаў цікавіць паляўнічы турызм. «Сёння гэта найбольш дынамічны сегмент. У прыватнасці, даволі папулярным яго накірункам з'яўляецца будаўніцтва вальераў - вельмі развітая і папулярная ў Еўропе мадэль кіравання папуляцыямі дзікіх жывёлаў», - дадаў Андрэй Кудзін.

Нацыянальны парк «Браслаўскія азёры» размешчаны на паўночным захадзе Беларусі. Яго агульная плошча складае 69,1 тыс.га. Прыгажосць і эстэтычную каштоўнасць краю надаюць яго азёры. З іх найбольшыя па плошчы - Дрывяты, Снуды, Струста, Войса, Нядрова, Неспіш. Нацыянальны парк насяляюць такія рэдкія віды птушак, як чорны бусел, шэры журавель, серабрыстая чайка, белая курапатка, чорнаваллёвік, уральская няясыць. Раслінны свет нацпарка ўключае каля 500 розных відаў раслінаў, 32 з якіх занесеныя ў Чырвоную кнігу Беларусі.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках