17 чэрвеня 2026, Серада, 11:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Іранскія футбалісты далучыліся да пратэстаў апазіцыі (Фота, вiдэа)

Футбалісты нацыянальнай зборнай Ірана выйшлі на матч супраць Паўднёвай Карэі, павязаўшы на рукавы або на запясці зялёныя стужачкі апазіцыі.

Такія стужкі з'яўляюцца знакам прыхільнікаў кандыдата ў прэзідэнты Мір-Хасэйна Мусаві, які прадстаўляе рэфармісцкія колы, паведамляе NEWSru.co.il.

Гульня праходзіла ў межах адборачных матчаў на чэмпіянат свету па футболе 2010 года. Як перадае CNN, звычайная форма іранскай зборнай не прадугледжвае такія павязкі. Пасля перапынку гульцы знялі зялёныя стужкі і на другі тайм выйшлі ўжо без іх.

Матч скончыўся з лікам 1:1, прычым абодва мячы забілі карэйцы – спачатку Кім выпадкова адправіў мяч у сваю браму, а пасля Пак забіў гол у браму іранскай зборнай.

Паўднёвая Карэя ўжо забяспечыла сабе месца на чэмпіянаце свету. Іран, КНДР і Саудаўская Аравія набралі па 11 ачкоў і займаюць другое месца ў групе.

Адзначым, што пасля прэзідэнцкіх выбараў у Іране, у выніку якіх афіцыйную перамогу атрымаў Махмуд Ахмадзінеджад, на вуліцы іранскай сталіцы выйшлі сотні тысяч прыхільнікаў кандыдата ў прэзідэнты Мір-Хасэйна Мусаві. У выніку сутыкненняў з паліцыяй 7 прадстаўнікоў апазіцыі 15 чэрвеня былі забітыя.

Раней Махмуд Ахмадзінеджад параўнаў Мусаві і ягоных прыхільнікаў, якія адмаўляюцца прызнаць паразу, з футбольнымі фанатамі, якія зладзілі беспарадкі пасля паразы любімай каманды.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках