10 чэрвеня 2026, Серада, 20:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Бабруйску арыштавалі евангеліста з Нігерыі

6

23 чэрвеня адразу пасля багаслужбы ў царкве «Слова надзеі» супрацоўнікамі міліцыі быў арыштаваны прапаведнік Сіман Мілонга.

Сіман Мілонга - выхадзец з Нігерыі, які меў від на жыхарства ў Расейскай Федэрацыі і які з'яўляецца намеснікам пастыра царквы «Ласка Божая» у Валгаградзе, паведамляе евангелісцкі сайт cxbe.by.

Пасля казані Сіман Мілонга быў узяты пад варту і адвезены ў следчы ізалятар па абвінавачванні ў незаконным уездзе ў Беларусь. Паводле беларускага заканадаўства грамадзянін, які мае від на жыхарства ў РФ, уязджаць на тэрыторыю РБ не мае права. На падставе гэтага абвінавачвання прапаведнік правёў у зняволенні трое сутак.

«На жаль, законы, прынятыя ў нашай дзяржаве, сапраўды працуюць супраць нас, --заяўляе намеснік епіскапа Аб'яднанай Царквы ХВЕ у Беларусі Сяргей Цвор. -- Замежным грамадзянам, якія прыязджаюць у Беларусь з мэтай наведвання багаслужбаў якой-небудзь евангельскай царквы, ніхто не мае сілы даць гарантыі іх бяспекі і недатыкальнасці перад вартавымі грамадскага парадку. Прычым, гэтая заканамернасць ужываецца выключна да евангельскіх вернікаў, што неаднаразова знаходзіла сваё пацверджанне ў рэальным жыцці. Так у траўні гэтага года царкве «Новы Запавет» было вынесенае афіцыйнае пісьмовае папярэджанне ў сувязі з удзелам у казані грамадзяніна Украіны, пастара адной з кіеўскіх евангельскіх цэркваў Барыса Грысенкі. Падставай папярэджання была «адсутнасць у грамадзяніна Грысенкі Б.С. адпаведнага дазволу ў мэтах займання рэлігійнай дзейнасцю», як гэта пазначалася ў лісце апавяшчэння. Акрамя таго Менгарвыканкам у гэтым дакуменце інфармаваў пра магчымую «ліквідацыю рэлігійнай арганізацыі, ці пра прыпыненне яе дзейнасці ў выпадку паўторных парушэнняў пазначанага характару». І такіх прыкладаў шмат».

26 чэрвеня прапаведнік Сіман Мілонга ў суправаджэнні супрацоўнікаў міліцыі быў дэпартаваны ў Расею.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках