10 чэрвеня 2026, Серада, 10:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Судовыя выканаўцы спрабавалі патрапіць ў кватэру Артура Фінькевіча

Лідэра «Маладой Беларусі» затрымлівалі напярэдадні адной з вулічных акцыяў і абвінавацілі ў распаўсюдзе ўлётак з заклікам удзельнічаць у дэманстрацыях.

26 чэрвеня ў кватэру лідэра руху «Маладая Беларусь» Артура Фінькевіча спрабавалі ўвайсці судовыя выканаўцы. Яны стукалі ў дзверы і апытвалі суседзяў.

Паводле судовых пастановаў Першамайскага і Савецкага судоў Менска, Артур Фінькевіч павінен заплаціць каля 300 даляраў штрафу, паведамляе «Радыё Свабода». Штрафы моладзеваму актывісту вынесеныя за распаўсюд улётак.

Артур Фінькевіч паведаміў, што пакуль што не мае магчымасці заплаціць штраф, але паспрабуе знайсці грошы ў хуткім часе.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках