27 красавiка 2024, Субота, 2:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускі «Чароўны трусік» заваёўвае Інтэрнэт: відэаролік удзельніка дзіцячага «Еўрабачання» паглядзела 100.000 чалавек

77

Відэаролік з выступу 13-гадовага менчука Юрыя Дземідовіча на паўфінале нацыянальнага адбору да дзіцячага «Еўрабачання-2009» ставіць рэкорды ў Youtube.

Ролік песні «Чароўны трусік» праглядзелі ўжо больш за 100 тысячаў чалавек. Песню напісаў сам Юра Дземідовіч, а нумар з хлопчыкамі-зайчыкамі паставілі ў гімназіі-каледжы пры Акадэміі музыкі.

Юны спявак са сваім «Чароўным трусікам» выйшаў у фінал адбору на дзіцячае «Еўрабачанне» і ўжо сёння разглядаецца, як адзін з асноўных фаварытаў.

Спявак стаў папулярны літаральна за адзін дзень. Пра яго сталі пісаць у блогах і СМІ.

Як адзначае life.ru, у Юрыя Дземідовіча за тыдзень атрымалася зрабіць тое, што ў шмат якіх музыкаў не атрымліваецца і за дзесяць гадоў. Пра юнае беларускае дараванне зараз кажа ўся Еўропа. У інтэрнэце яго музыку ўжо ахрысцілі псіхадэлікай. Аднак, паводле словаў сваякоў, унікальны хлопчык вырас на Бібліі.

Сам Юра Дземідовіч у інтэрв'ю «Еўрарадыё» прызнаўся, што на напісанне «Чароўнага трусіка» яго натхніў твор Люіса Кэрала «Аліса ў краіне цудаў».

«Люблю прыходзіць дадому і граць на фартэпіяна, -- распавядае хлопчык. -- Найграў мелодыю, яна мне спадабалася, я яе паказаў. І адразу думкі: якія могуць быць да яе словы. Вось я і ўзгадаў, як чытаў «Алісу ў краіне цудаў».

Юры Дземідовіч вучыцца ў гімназіі-каледжы пры Беларускай акадэміі музыкі і спявае ў капэле хлопчыкаў. Для свайго ўзросту ў яго цалкам недзіцячыя зацікаўленні. У сваёй анкеце на ўдзел у адборачным туры для «Еўрабачання» ён пазначыў, што яго любімыя музычныя выканаўцы - Раберціна Ларэці, Каруза і Павароці. А любіміыя кнігі - «Майстар і Маргарыта» і Біблія.

Напісаць каментар 77

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках