Памежнікі канфіскавалі ў актывіста «Моладзі БНФ» ноўтбук
3- 9.06.2009, 17:04
Затрыманага 9 чэрвеня на памежным пераходзе Антона Каліноўскага пратрымалі на мяжы 4 гадзіны, абшукалі, пасля чаго вызвалілі.
Нагадаем, што Антон Каліноўскі быў затрыманы на памежным пераходзе 9 чэрвеня раніцай, калі вяртаўся ў Беларусь з-за мяжы.
Раней паведамлялася, што памежнікі пратрымалі яго больш за чатыры гадзіны ў чаканні супрацоўнікаў ваенкамата, каб перадаць ім затрыманага актывіста. Аднак, як паведамляе сайт spring96.org, памежнікі пратрымалі Каліноўскага 4 гадзіны, пасля чаго адпусцілі. За гэты прамежак часу моладзевага актывіста падвергнулі асабістаму агляду. Таксама ў яго быў канфіскаваны ноўтбук.