У менскім Палацы мастацтваў выставілі партрэт Сталіна (Фота)
19- 1.07.2009, 11:11
У Палацы мастацтваў адкрылася выстава, прысвечаная 65-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Выстава называецца «Памяць сэрца». Шмат якія наведнікі заяўляюць, што яе асаблівасць заключаецца ў тым, што вядомы беларускі мастак Міхаіл Савіцкі прадставіў на выставе партрэт былога савецкага правадыра Іосіфа Сталіна, паведамляе «Радыё Свабода».
У адкрыцці экспазіцыі прынялі ўдзел новы міністр культуры Павал Латушка і міністр замежных справаў Сяргей Мартынаў. Яны павіншавалі ўдзельнікаў з 65-годдзем вызвалення Беларусі ад гітлераўскіх захопнікаў.
На экспазіцыі прадстаўленыя працы мастакоў розных пакаленняў. Гэта і ўдзельнікі Вялікай айчыннай вайны, і маладыя мастакі. Сярод мастакоў старэйшага пакалення і Міхаіл Савіцкі, аўтар выстаўленага ў Палацы мастацтваў партрэта Сталіна.