10 чэрвеня 2026, Серада, 10:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У турмах Ірана знаходзіцца 41 журналіст

У дадзеную колькасць уваходзяць і тыя асобы, якія распаўсюджвалі непажаданыя ўладам звесткі ў інтэрнэце, утрымоўвалі сайты і электронныя дзённікі, якія крытыкуюць рэжым.

Аб гэтым паведаміла міжнародная арганізацыя «Рэпарцёры без межаў», штаб-кватэра якой размешчаная ў Парыжы.

У колькасць зняволеных увайшлі выпадкі дастаўкі ў турмы яшчэ пяці журналістаў, якія сталі вядомыя нядаўна.

У прыватнасці, супрацоўнікамі іранскіх спецслужбаў быў затрыманы фатограф Мажыд Саідзі, які працаваў на розныя заходнія СМІ.

Месцы зняволення асоб, затрыманых у апошнія дні, не вядомыя.

Рашуча асуджаючы «рэпрэсіі, якія пашыраюцца» супраць журналістаў і патрабуючы іх вызвалення, арганізацыя «Рэпарцёры без межаў» падкрэслівае, што «ў большасці выпадкаў умовы іх утрымання з'яўляюцца жахлівымі».

Шматлікія акцыі пратэсту ў Іране пачаліся пасля абвяшчэння вынікаў прэзідэнцкіх выбараў, якія прайшлі 12 чэрвеня 2009 года. Перамогу з вялікай перавагай атрымаў дзеючы прэзідэнт Махмуд Ахмадзінежад. Па афіцыйных дадзеных, ён набраў 62,6% галасоў, што практычна ўдвая больш, чым у ягонага галоўнага суперніка - экс-прэм'ера Мір-Хасейна Мусаві, які не прызнаў вынікі выбараў і абвінаваціў улады краіны ў іх падтасоўцы.

Пасля правядзення прэзідэнцкіх выбараў у Іране апазіцыя заявіла аб падтасоўцы вынікаў галасавання і выйшла на вуліцы з патрабаваннем справядлівасці. Акцыі пратэсту супраць перавыбрання М.Ахмадзінежада працягваюцца ў Тэгеране і іншых буйных гарадах Ірана ўжо некалькі тыдняў і ўжо сталі найбуйнымі за 30 год існавання Ісламскай рэспублікі. Па неафіцыйных дадзеных, ахвярамі пратэстаў апазіцыі сталі ад 13 да 30 чалавек, каля 100 - параненыя, больш за 450 - арыштаваныя.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках