10 чэрвеня 2026, Серада, 19:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Памочнік Сяргея Гайдукевіча арыштаваны за атрыманне хабару

14

Намеснік старшыні Ліберальна-дэмакратычнай партыі Ўладзімір Карунас амаль тыдзень знаходзіцца ў следчым ізалятары.

Палітык, які таксама з'яўляецца «дэпутатам» Менскага гарадскога Савета дэпутатаў, быў арыштаваны за атрыманне хабару ў памеры каля 9 тысяч даляраў ЗША, паведамляе «Салідарнасць».

«Крымінальная справа па арт.430 ч.2 («Атрыманне хабару») была ўзбуджаная супраць Уладзіміра Карунаса 6 ліпеня, — распавёў старэйшы памочнік пракурора Менска Сяргей Балышаў. – На дадзены момант для яго абраная мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту. Вядзецца следства».

54-гадовы Ўладзімір Карунас, які быў арыштаваны 9 ліпеня, паўстане перад судом не раней чым праз тры месяцы. Характэрна, што мінімальны тэрмін пакарання па дадзеным артыкуле быў паніжаны з 6 да 3 год пазбаўлення волі па рашэнні Палаты прадстаўнікоў 24 чэрвеня 2009 года.

У Ліберальна-дэмакратычнай партыі падпалкоўнік запасу Ўладзімір Карунас не толькі з'яўляўся намеснікам Сяргея Гайдукевіча, але і ўзначальваў менскую гарадскую арганізацыю. Акрамя таго, у 2001 і 2006 гадах ён кіраваў перадвыбарным штабам кіраўніка ЛДП.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках