У Менскім раёне адключылі гарачую ваду да кастрычніка
20- 14.07.2009, 13:28
Паводле рашэння Менрайвыканкама ў шматлікіх населеных пунктах Менскага раёна будзе адсутнічаць гарачая вада аж да пачатку ацяпляльнага сезону.
Рашэннем Менрайвыканкама №4315 ад 01.07.2009 за подпісам старшыні П.Ярмоша і кіраўніка справамі В.Емельянава «у мэтах эканоміі паліўна-энергетычных рэсурсаў» загадана «спыніць падачу цеплавой энергіі на гарачае водазабеспячэння да пачатку ацяпляльнага сезону» у шэрагу населеных пунктаў Менскага раёна, перадае АФН.
Рашэнне ўлад Менскага раёна выкліканае неабходнасцю выканання даведзеных зверху паказчыкаў эканоміі. Гарачую ваду адключаць да кастрычніка.
Жыхары шэрагу населеных пунктаў Менскага раёна (Калодзішчы, Атоліна, Бальшавік, Мачулішчы, Гатава, Лугавая слабада, Юбілейны, Новы двор, а таксама населеныя пункты, што атрымліваюць гарачую ваду ад мясцовых ЦЭЦ Першай Менскай птушкафабрыкі, Менскага скуркамбіната, Белсувязьбуда і інш.) на працягу трох месяцаў будуць вымушаныя шукаць альтэрнатыўную замену гарачай вадзе камунальнай сістэмы цеплазабеспячэння.