На МКАД сутыкнуліся польскі мікрааўтобус і аўтацыстэрна (Фота)
6- 28.07.2009, 17:24
28 ліпеня на Менскай кальцавой аўтадарозе ў раёне гарадзенскай трасы адбылося буйное ДТЗ.
Мікрааўтобус «Фольксваген» з польскімі нумарамі сутыкнуўся з аўтацыстэрнай для перавозкі хімічных вадкасцяў. У выніку аварыі ніхто не пацярпеў.

