18 траўня 2024, Субота, 12:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У рэйтынгу шчаслівых краін Беларусь на 104 месцы са 143

12

Брытанскі прыватны фонд New Economics апублікаваў рэйтынг «Шчаслівая планета», які характарызуе краіны па ўзроўні шчасця.

Краіны ацэньваліся па стобальной шкале. Працягласць жыцця, ступень задавальнення ім і сітуацыя з экалогіяй сталі асноўнымі фактарамі адзнакі, паведамляе газета «Ведомости».

Усяго ў рэйтынгу - 143 краіны. Самыя шчаслівыя людзі па адзнацы рэйтынгу New Economics жывуць у Коста-Рыке, Дамініканскай рэспубліцы, Ямайцы, Гватэмале і В'етнаме. Галандцы з'яўляюцца самымі шчаслівымі сярод еўрапейцаў. Самыя няшчасныя людзі жывуць у Зімбабвэ.

Беларусь жа займае толькі 104-ае месца.

Сярод краін былога СССР лідыруе Малдова - 32-е месца, за ёй на 34-м месцы знаходзіцца Таджыкістан, а на 45-м – Узбекістан, Арменія - 48-я, Кыргызтан - 61-ы, Грузія- 72-я, Азербайджан -85-ы, Літва -86-я, Казахстан - 91-ы, Украіна -95-я, Латвія - 101-я. Затое, як паказвае даследаванне, беларусы шчаслівейшыя за расейцаў - Расея займае 109-е месца.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках