У Гомелі помнік Леніну, што абрынуўся, забіў чалавека
38- 10.08.2009, 13:06
Трагедыя адбылася сёння раніцай на тэрыторыі школы ў гарадскім пасёлку Уваравічы (Гомельская вобласць).
Як паведамляе БелТА, 21-гадовы хлопец залез на пастамент помніка Леніну (яго вышыня каля 5-7 м) і паспрабаваў павіснуць на працягнутай наперад руцэ правадыра. У гэты момант і адбылося абвальванне цяжкой канструкцыі.
Па дарозе ў Гомельскі абласны клінічны шпіталь малады чалавек ад атрыманых траўмаў сканаў.
На дадзены момант праводзіцца праверка.