За улёткі пра нацыянальны сцяг арыштаваны актывіст «Маладога фронту»
- 5.08.2009, 10:54
Моладзевы актывіст Алег Валатоўскі быў затрыманы ўначы 5 жніўня ў беларускай сталіцы.
Як паведамляе «Радыё Свабода», на дадзены момант актывіст «Маладога фронту» знаходзіцца ў аддзяленні міліцыі.
Паводле лідэра моладзевай арганізацыі «Малады фронт» Зміцера Дашкевіча, маладафронтавец мог быць затрыманы за распаўсюд інфармацыйных улётак пра нацыянальныя сімвалы Беларусі.
Нагадаем, што нядаўна за распаўсюд буклетаў на нацыянальную тэматыку падчас моладзевага хрысціянскага служэння ў Івянцы была затрыманая лідэрка «Мадога фронту» Наста Палажанка. Моладзевую актывістку вызвалілі без складання пратаколу.