2 траўня 2024, Чацвер, 1:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Апазіцыянера затрымалі за акцыю салідарнасці з палітвязнем Дубскім (Фота)

У сераду актывісты лідскага «Маладога фронту» расклейвалі інфармацыйныя плакаты «Свабоду Дубскаму!»

Увечары 29 ліпеня каля гарадскога парка падчас распаўсюду інфармацыі пра палітвязня да маладафронтаўца Вадзіма Бароўскага падышлі людзі ў цывільным, а затым супрацоўнікі міліцыі. Маладога чалавека павезлі ў раённы аддзел міліцыі. Там у моладзевага актывіста ўзялі тлумачэнні і праз гадзіну вызвалілі, -- паведамляе сайт mfront.net.

Усяго на вуліцах з'явіліся дзесяткі партрэтаў арыштаванага ўдзельніка «Працэсу 14-ці» Арцёма Дубскага.

Нагадаем, што 7 ліпеня Арцём Дубскі быў прысуджаны да года пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму за парушэнне правілаў адбыцця пакарання па «справе 14-ці». У 2008 годзе моладзевы актывіст быў вымушаны з'ехаць ва Украіну ў сувязі з тым, што супрацоўнікі міліцыі вынеслі яму два надуманыя папярэджанні аб парушэнні правілаў адбыцця пакарання. Дубскі быў затрыманы 13 лютага 2009 годаў Гомелі.

«Справа 14-ці» – справа па арт. 342 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, узбуджаная ў дачыненні да ўдзельнікаў мірнай акцыі пратэсту прадпрымальнікаў, якая прайшла ў Менску 10 студзеня 2008 года.

За ўдзел у гэтай акцыі 14 моладзевых актывістаў былі прысуджаныя да розных тэрмінаў пазбаўлення і абмежавання волі. Міжнародная праваабарончая арганізацыя «Amnesty International» у 2009 годзе прызнала ўдзельнікаў «Працэсу 14-ці» Вязнямі сумлення.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках